ПЛАНЫ ЛАБАРАТОРНЫХ ЗАНЯТКАЎ
Лабараторныя заняткi № 1
Урок беларускай мовы
1. Прагляд відэаўрока беларускай мовы ў 3 класе па тэме “План тэксту”.
2. Аналіз урока, запаўненне табліцы.
| Крытэрыі | Паказчыкі |
| Мэтамеркаванне | |
| Рэалізацыя прадметнага зместу | |
| Валоданне метадамі выкладання вучэбнага прадмета | |
| Арганізацыя дзейнасці вучняў | |
| Кантрольна-ацэначная і рэфлексіўная дзейнасць | |
| Прафесійныя і асобасныя якасці педагога |
3. Распрацоўка па групах плана-канспекта ўрока замацавання вывучанага па тэме “План тэксту” (3 клас).
4. Узаемаабмен канспектамi i iх аналіз.
Лабараторныя заняткi № 2
Методыка вывучэння асноў фанетыкі і графікі
1. Прагляд відэаўрока беларускай мовы ў 2 класе па тэме “Звонкія і глухі язычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме”.
2. Аналіз урока (вызначэнне этапаў урока, метадаў і прыёмаў замацавання правапісу слоў з парнымі звонкімі і глухімі зычнымі; характарыстыка відаў заданняў, якія былі выкарыстаны настаўнікам на кожным этапе ўрока, дыдактычнага матэрыялу да ўрока).
3. Распрацоўка па групах планаў-канспектаў урокаў беларускай мовы ў 2 класе па тэмах “Цвёрдыя і мяккія і зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме”, “Зацвярдзелыя зычныя гукі. Правапіс слоў з імі”, “Падоўжаныя зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме»”
4. Прадстаўленне кожнай групай студэнтаў распрацаваных планаў-канспектаў урокаў, абмеркаванне іх.
Лабараторныя заняткi № 3
Методыка вывучэння марфалогіі
1. Прагляд відэафрагмента ўрока беларускай мовы ў 4 класе па тэме “Займеннік як часціна мовы” на сайце http://eior.by .
2. Аналіз фрагмента ўрока (вызначэнне метадаў і прыёмаў фарміравання ў вучняў марфалагічных ведаў, выпрацоўкі марфалагічных уменняў; характарыстыка дыдактычнага матэрыялу да ўрока).
3. Распрацоўка па групах планаў-канспектаў урокаў беларускай мовы ў 4 класе па тэмах “Канчаткі дзеясловаў 3-й асобы множнага ліку І і II спражэння”, “Канчаткі дзеясловаў 1-й асобы множнага ліку І і ІІ спражэння” (1 урок), “Канчаткі дзеясловаў 2-й асобы множнага ліку І і ІІ спражэння” (1 урок).
4. Прадстаўленне кожнай групай студэнтаў распрацаваных планаў-канспектаў урокаў, абмеркаванне іх.